Меню
Назад » » »

Дзяржаўная ўстанова культуры «Слонімскі драматычны тэатр» / г. Слонiм Рэспублiка Беларусь

http://www.slonimteatr.by/ Перейти на сайт 635
  Дзяржаўная ўстанова культуры «Слонімскі драматычны тэатр». Вітаем Вас на афіцыйным сайце Слонімскага драматычнага тэатра Наш тэатр існуе ў Слоніме ўжо 26 гадоў. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада над Шчарай. Побач працякае канал Агінскага, які ў 18 стагоддзі пабудаваў Міхал Казімір Агінскі, а таксама захавалася аўстэрыя – помнік архітэктуры барока. Гэта быў заезны дом пры палацы Агінскага. Недалёка ад тэатра захавалася і былая слонімская ратуша, пабудаваная ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Адразу за тэатрам узвышаецца Свята-Троіцкая царква – былы касцёл і кляштар бернардзінцаў, узведзеныя ў 17 стагоддзі.Прываблівае вока і будынак слонімскага банка – помнік архітэктуры мадэрна.Ён быў пабудаваны ў 1905 годзе… У рэпертуары Слонімскага тэатра спектаклі разнастайных жанраў: ад іранічнай мілай драмы да сучасных твораў. З ахвотаю ставяцца пастаноўкі, як паводле беларускіх, гэтак і замежных аўтараў, як класічная, гэтак і сучасная драматургія. Тэатр мае глядзельную залу на 196 месц. Калектыў тэатра заўжды адкрыты да творчага супрацоўніцтва. Дырэктар Лішык Мікалай Васільевіч Тэл: +375(1562) 5-02-18, +375 297880657 Прыёмная Тэл/факс: +375 (1562) 5-02-06 Галоўны рэжысёр Сявец Васіль Васільевіч Тэл: +375(1562) 5-02-25, +375 33 6607470 Галоўны адміністратар Ракевіч Алена Ўладзіміраўна Тэл: +375(1562) 5-09-59, +375 336219743 Адміністратар сайта Чыгрын Сяргей Мікалаевіч Chigrinik@yandex.ru. 231800,Рэспублiка Беларусь, Гродзенская вобласть, г. Слонiм Плошча Ленiна, 13-4 +375 (1562) 5-02-06 (тел./факс) Chigrinik@yandex.ru
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar